Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 снежня 2018, 10:53

Беларусь і Расія абмеркавалі механізмы зніжэння тарыфаў у роўмінгу

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падыходы па ўстараненні высокіх плацяжоў за роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы абмеркавалі на IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Антыманапольная палітыка: навука, практыка, адукацыя", якая прайшла 6-7 снежня ў Маскве, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У парадку дня былі актуальныя пытанні канкурэнцыі на лічбавых рынках, падыходы да разгляду глабальных здзелак эканамічнай канцэнтрацыі, пытанні эфектыўнага тарыфнага рэгулявання, а таксама напрамкі ўдасканалення сістэмы дзяржаўных закупак у сучасных умовах.

У час канферэнцыі адбыўся круглы стол, прысвечаны пытанням тарыфаўтварэння на паслугі сувязі ў роўмінгу і пры ўзаемадзеянні сетак (інтэрканект). У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Федэральнай антыманапольнай службы, Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ, прадстаўнікі бізнес-супольнасці. Бакі абмеркавалі падыходы па ўстараненні высокіх плацяжоў за роўмінг на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, вызначылі мерапрыемствы па дасягненні гэтай мэты і тэрміны іх правядзення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі