Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2020, 11:00

Беларусь і Кітай прапрацоўваюць пагадненне аб гандлі паслугамі і інвестыцыях

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства камерцыі КНР падпісалі мемарандум аб сумесным даследаванні мэтазгоднасці заключэння пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітаем, паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.

"Супрацоўніцтва па падрыхтоўцы пагаднення накіравана на рэалізацыю дамоўленасцей кіраўнікоў Беларусі і Кітая аб паглыбленні інвестыцыйнага супрацоўніцтва з акцэнтам на прамыя інвестыцыі і спалучэнне вытворчых патэнцыялаў дзвюх краін", - растлумачылі ў Мінэканомікі.

Акрамя таго, пагадненне павінна садзейнічаць павелічэнню і збалансаванасці двухбаковага гандлю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі