Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь гатова паставіць у Ленінградскую вобласць прыгарадныя паязды, дарожную і камунальную тэхніку

Эканоміка 17.07.2019 | 19:05

17 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь гатова паставіць у Ленінградскую вобласць прыгарадныя паязды, дарожную, будаўнічую і камунальную тэхніку і іншую прадукцыю. Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам, якая адбылася сёння ў Санкт-Пецярбургу на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Уладзімір Сямашка выказаў удзячнасць Аляксандру Драздзенку за садзейнічанне развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў далейшай рэалізацыі праектаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць", - адзначылі ў прэс-службе. Ён падкрэсліў імкненне Беларусі да нарошчвання тавараабароту за кошт актывізацыі ўзаемных паставак прадукцыі і рэалізацыі сумесных праектаў у аграпрамысловай сферы, у галіне будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэгіёна. "Ленінградская вобласць з'яўляецца адным з ключавых эканамічных партнёраў Беларусі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе Расіі", - сказаў пасол.

На сустрэчы, у якой прынялі таксама ўдзел міністр прамысловасці Беларусі Павел Уцюпін, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, была адзначана гатоўнасць беларускага боку не толькі павялічыць пастаўкі ў рэгіён сельскагаспадарчай тэхнікі і сельгаспрадукцыі, але і магчымасць далучыцца да рэалізацыі дзяржаўнай праграмы Ленінградскай вобласці ў будаўніцтве агародніна- і збожжасховішчаў, малочных і жывёлагадоўчых комплексаў і іншых аб'ектаў інфраструктуры АПК і аснашчэнні іх неабходным сучасным абсталяваннем.

"Пацверджана зацікаўленасць беларускага боку ў будаўніцтве сіметрычных жылых кварталаў у Беларусі і Ленінградскай вобласці па аналогіі з Санкт-Пецярбургам; у забеспячэнні патрэбнасці рэгіёна ў дарожна-будаўнічай, камунальнай тэхніцы, будаўнічых матэрыялах, - праінфармавалі ў дыпмісіі. - Было прапанавана разгледзець магчымасці набыцця кампаніямі, якія ажыццяўляюць у рэгіёне пасажырскія чыгуначныя перавозкі, прыгарадных паяздоў ЗАТ "Штадлер" з выкарыстаннем гібкіх фінансавых механізмаў, уключаючы міжнародны фінансавы лізінг. Выказана зацікаўленасць беларускіх вытворцаў ва ўдзеле ў інфраструктурных і інвестыцыйных праектах Ленінградскай вобласці праз пастаўкі неабходнага абсталявання і тэхнікі".

Уладзімір Сямашка таксама адзначыў, што з улікам адкрытай напярэдадні, 16 ліпеня, зборачнай вытворчасці беларускага ліфтавага абсталявання ў ААТ "МЛМ Неўскі ліфт" бюджэтны сегмент рынку гэтай тэхнікі і ў Санкт-Пецярбургу, і ў Ленінградскай вобласці можа быць поўнасцю задаволены.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

ТАА "ЛідаТэхмаш" ТАА "ЛідаТэхмаш" - спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці і сэрвісным абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі.