13 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ацэньвае бюджэтныя страты з-за падатковага манеўру ў РФ у 2019 годзе ў памеры Br630 млн, паведаміў журналістам міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч на палях Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сумарна бюджэтныя страты складаюць Br630 млн", - сказаў Максім Ермаловіч.
Паводле яго слоў, рэспубліканскі бюджэт Беларусі на 2019 год сфарміраваны па песімістычным сцэнарыі работы эканомікі і ўлічвае негатыўны ўплыў падатковага манеўру на бюджэт.
Сумарныя страты да 2024 года могуць скласці ад $8 млрд да $12 млрд. Разам з тым беларускі бок разлічвае на ўрэгуляванне пытання аб кампенсацыях з-за падатковага манеўру ў час перагавораў.
"Ацэнкі могуць быць самыя розныя, яны залежаць ад цаны нафты. Спадзяюся, што ўдасца ў ходзе перагавораў пазбегнуць такіх істотных страт, і мы знойдзем вырашэнне гэтай праблемы ў бліжэйшы час", - дадаў Максім Ермаловіч.-0-