Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 красавіка 2019, 13:46

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр фіксуе рост папулярнасці бескантактавых плацяжоў

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упершыню з моманту персаналізацыі першай бескантактавай карткі Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам у 2012 годзе колькасць аперацый, праведзеных па тэхналогіі NFC, зраўнавалася з колькасцю аперацый, праведзеных па мікрачыпе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

"Гэта адбылося дзякуючы лідзіруючым тэмпам прыросту бескантактавых аперацый: у лютым 2019 года такіх аперацый было праведзена ў 2,8 раза больш, чем за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым сума аперацый па бескантактавых картках узрасла ў 2,7 раза ў параўнанні з лютым 2018 года. Доля бескантактавых аперацый павялічылася да 31 працэнта і зраўнавалася з доляй аперацый, праведзеных з выкарыстаннем мікрачыпа", - адзначылі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

У лютым 2019 года доля бескантактавых картак ад усіх персаналізаваных Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам склала 77 працэнтаў.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прагназуе далейшы рост бескантактавых плацяжоў у сувязі з распаўсюджваннем дадаткаў для аплаты смартфонам і развіццём інфраструктуры прыёму бескантактавых картак.

Паводле даных на 1 сакавіка, Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае амаль 9,5 млн картак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі