Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 жніўня 2020, 10:37

Банк развіцця прыцягнуў крэдытныя рэсурсы ў памеры 20 млн еўра ў Банка Інтэза

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АТ "Банк Інтэза" (расійскі даччыны банк італьянскай Групы "Інтэза Санпаола") прадаставіў крэдыт у памеры 20 млн еўра Банку развіцця Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага банка.

"З Банкам Інтэза нас звязвае доўгая гісторыя плённага супрацоўніцтва, - пракаменціраваў намеснік старшыні праўлення Банка развіцця Іван Варэніца. - У снежні 2015 года была рэалізавана дэбютная сумесная здзелка. Гэта значыць у бягучым годзе ў нас своеасаблівы юбілей партнёрства. Паспяховае завяршэнне бягучага вялікага пазыковага праекта дэманструе ўзаемнае імкненне нашых інстытутаў умацоўваць і развіваць узаемавыгадныя партнёрскія адносіны".

Начальнік упраўлення гандлёвага фінансавання Банка Інтэза Наталля Маланічава ў сваю чаргу адзначыла, што Банк развіцця - адзін з лідараў банкаўскай сістэмы Беларусі. На працягу многіх гадоў ён з'яўляецца надзейным партнёрам Банка Інтэза.

"Мы і ў далейшым гатовы супрацоўнічаць з такім аўтарытэтным фінансавым інстытутам на карысць развіцця эканомікі і рэалізацыі важнейшых сацыяльна значных інвестыцыйных праграм як у Беларусі, так і ў Саюзнай дзяржаве", - падкрэсліла Наталля Маланічава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі