ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2020, 14:16

Банк развіцця Беларусі ў 2020 годзе можа выпусціць еўрабонды ў нацвалюце на Br200 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

18 лютага, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі ў 2020 годзе можа размясціць новы выпуск еўрабондаў у беларускіх рублях на суму не меншую за Br200 млн. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Андрэй Жышкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Знакавай падзеяй у мінулым годзе для нас стаў выхад на рынкі еўрабондаў, мы прыцягнулі $500 млн. У гэтым годзе ў нас няма патрэбнасці ў дадатковым выпуску еўрабондаў менавіта ў валюце, мы захоўваем задачу прадоўжыць работу з інвестарскай базай. Разглядаем выпуск еўрабондаў у нацыянальнай валюце як ускосную магчымасць. Калі выпуск адбудзецца, яго аб'ём будзе не меншы за Br200 млн. Што датычыцца тэрмінаў іх выпуску, у нас няма дэдлайну", - адзначыў старшыня праўлення.

Паводле яго інфармацыі, у пачатку года банк правёў ужо некалькі сустрэч з патэнцыяльнымі інвестарамі. "У гэтым годзе адбыліся сустрэчы з інвестарамі, і яны выклікаюць асцярожны аптымізм. Інвестары гавораць нам аб сваім апетыце да нацыянальнай валюты", - падкрэсліў Андрэй Жышкевіч.

Банк развіцця - спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў 2011 годзе. Заснавальнікі - Савет Міністраў і Нацыянальны банк. Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з'яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі