Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 кастрычніка 2021, 11:41

Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі амаль на 90 працэнтах плошчаў

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяўба азімых збожжавых у Беларусі праведзена на 89,7 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Паводле даных на раніцу 6 кастрычніка, пасеяна 1,306 млн га азімых збожжавых пры плане 1,456 млн га. У Брэсцкай вобласці сяўба завершана. У Мінскай вобласці пасеяна 313,2 тыс. га (91 працэнт), у Віцебскай - 194,6 тыс. га (84,2 працэнта), у Гродзенскай - 182,8 тыс. га (92,8 працэнта), у Гомельскай - 180,6 тыс. га (75,8 працэнта), у Магілёўскай - 200 тыс. га (95 працэнтаў).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,14 млн га (90,7 працэнта запланаванай плошчы). Намалочана 6,58 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш як 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш як 1,2 млн т, Гродзенская - больш як 1,1 млн т. У Магілёўскай вобласці намалочана 868,5 тыс. т, Гомельскай - 831,7 тыс. т, Віцебскай - 788,9 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі