Фота amkodor.by
26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "АМКАДОР" можа арганізаваць зборку дарожна-будаўнічай тэхнікі ў Амане. Такую магчымасць абмеркавалі ў час наведвання прадпрыемства дэлегацыяй з Амана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе холдынга.
Візіт стаў прадаўжэннем сістэмнай работы бакоў па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і пашырэнні прамысловага ўзаемадзеяння.
Госці падрабязна азнаёміліся з вытворчай лінейкай тэхнікі "АМКАДОР", яе функцыянальнымі магчымасцямі і сферамі прымянення. Спецыялісты холдынга прадставілі ключавыя напрамкі тэхнікі, акцэнтаваўшы ўвагу на высокай універсальнасці машын, іх надзейнасці і здольнасці эфектыўна працаваць у розных кліматычных умовах, уключаючы рэгіёны з павышанымі тэмпературнымі нагрузкамі.
Адным з важнейшых пытанняў перагавораў стала лакалізацыя вытворчасці. Бакі абмеркавалі варыянты арганізацыі зборкі дарожна-будаўнічай тэхнікі "АМКАДОР" на тэрыторыі Амана, а таксама прааналізавалі бягучыя патрэбнасці аманскага боку ў спецыялізаванай тэхніцы для інфраструктурных і будаўнічых праектаў.
Візіт пацвердзіў узаемную цікавасць да развіцця партнёрскіх адносін і адкрыў дадатковыя магчымасці для прасоўвання тэхнікі "АМКАДОР" на рынку Блізкага Усходу.-0-