Фота з архіва
5 снежня, Маскат /Кар. БЕЛТА/. Аман плануе інвесціраваць у пашырэнне вытворчасці малочнай прадукцыі ў Беларусі і ўдасканальваць лагістычныя ланцужкі яе паставак у сваю краіну і іншыя дзяржавы рэгіёна. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны дырэктар холдынга "Аман Фуд Капітал" - даччынай кампаніі Аманскага інвестыцыйнага агенцтва, што займаецца інвестыцыямі ў сельскую гаспадарку і харчаванне, Абдала аль-Рашдзі па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першыя партыі беларускіх харчовых тавараў, у тым ліку сухое малако і сметанковае масла, ужо былі пастаўлены ў Аман і ацэнены тут па заслугах. "Цана і якасць беларускай прадукцыі маюць ідэальныя суадносіны", - падкрэсліў Абдала аль-Рашдзі.
Праўда, гэта былі не пастаўкі айчыннай гатовай прадукцыі ў чыстым выглядзе, прызначанай для канчатковага спажыўца. Беларускае масла і сухое малако пастаўляліся вытворцам іншай харчовай прадукцыі. "У чыстым выглядзе мы толькі плануем гэтыя пастаўкі, - растлумачыў генеральны дырэктар. - Тым не менш першыя тэставыя партыі былі вельмі паспяховымі. Таму мы нацэлены на прадаўжэнне паставак, але гэта будзе не толькі ў чыстым выглядзе імпарт у Аман. Мы плануем інвесціраваць у пашырэнне вытворчасці прадуктаў малакаперапрацоўкі ў Беларусі і ўдасканальваць лагістычныя ланцужкі паставак гэтай прадукцыі ў Аман і ў краіны рэгіёна".
Адказваючы на пытанне, што Аману цікава вырабляць разам з Беларуссю і якія айчынныя тэхналогіі карысны і цікавы гэтай краіне ў першую чаргу, Абдала аль-Рашдзі растлумачыў: "Мы хацелі б у першую чаргу сканцэнтравацца на вытворчасці прадукцыі з высокай колькасцю пратэіну. У першую чаргу мы гаворым аб прадукцыі малочнай прамысловасці, сухім малацэ, дзіцячым харчаванні і многіх іншых пабочных прадуктах, якія атрымліваюцца ў працэсе перапрацоўкі малака".
Але спыняцца толькі на гэтай сферы Аман не збіраецца і прыглядаецца да іншых галін. "Мы глядзім на іншыя напрамкі і прадукцыю, якую можам вырабляць у вашай краіне. Беларускія тэхналогіі ў галіне сельскай гаспадаркі сапраўды добрыя, таму мы цяпер вельмі цесна вывучаем, якія з іх можам прымяніць у тых вытворчасцях, якія плануем арганізаваць у Беларусі", - сказаў кіраўнік холдынга.
З боку гэтай аманскай кампаніі ёсць цікавасць таксама да магчымага прымянення беларускіх тэхналогій АПК непасрэдна ў Амане. "У тым ліку мы гаворым аб магчымай перапрацоўцы і вытворчасці фінальнай прадукцыі тут, у Амане, з выкарыстаннем беларускай сельскагаспадарчай сыравіны", - расказаў аб перспектывах Абдала аль-Рашдзі.-0-