Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2021, 15:05

Акцыі "Камунаркі" ўключаны ў каціравальны ліст БВФБ

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыі СААТ "Камунарка" прайшлі працэдуру лістынгу ў Беларускай валютна-фондавай біржы і з 15 студзеня дапушчаны да абарачэння на пляцоўцы "Рынак дзяржпрадпрыемстваў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Як адзначылі ў прэс-службе, доля Мінска ў статутным фондзе складае 75,8 працэнта.

СААТ "Камунарка" з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў у Беларусі. Прадпрыемства пастаўляе прадукцыю ў 26 краін свету.

Праходжанне працэдуры лістынгу прадугледжвае кантроль адпаведнасці каштоўных папер і эмітэнта ўмовам і патрабаванням, якія ўстаноўлены фондавай біржай. Лістынг прадугледжвае пэўныя перавагі для прадпрыемства. Перш за ўсё гэта павышэнне даверу да каштоўных папер эмітэнта з боку ўсіх удзельнікаў рынку. Таксама статус забяспечвае грамадскую вядомасць і папулярнасць кампаніі, прадастаўляе патэнцыяльна неабмежаваныя магчымасці прыцягнення дадатковых фінансаў для развіцця фірмы.

Акрамя таго, лістынг павышае інфармаванасць інвестараў аб рынку каштоўных папер, што дапамагае ім вызначаць найбольш прывабныя варыянты інвесціравання. Каштоўныя паперы, уключаныя ў каціравальныя лісты, заўсёды выклікаюць больш даверу ў патэнцыяльных інвестараў.

У каціравальныя лісты біржы на сёння ўключаны акцыі 14 акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі