Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2020, 09:00

"Акадэмія экспарту" БелГПП збярэ больш за 70 удзельнікаў

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата 24 верасня адкрывае бізнес-курс "Акадэмія экспарту", які збярэ больш за 70 удзельнікаў, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Прадстаўнікі айчынных прадпрыемстваў бясплатна атрымаюць тэарэтычныя веды аб развіцці экспарту і практычныя навыкі ў гэтай сферы.

"У аснове праекта - бізнес-курс "Школа экспарту", які БелГПП праводзіць з 2018 года для практычнай і метадычнай дапамогі суб'ектам гаспадарання ў рабоце на экспартным напрамку. Яго выпускнікамі за два гады сталі 315 чалавек", - падкрэслілі ў БелГПП.

У 2020 годзе бізнес-курс пераўтвораны ў "Акадэмію экспарту": пашырана тэматыка адукацыйных праграм. Лектары - вядомыя бізнес-трэнеры, выкладчыкі профільных дысцыплін вядучых ВНУ краіны, беларускія эксперты з багатым практычным вопытам знешнеэканамічнай дзейнасці.

У адкрыцці "Акадэміі экспарту" прымуць удзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, намеснік дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці - начальнік упраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Павел Узяткін, кіраўнікі структурных падраздзяленняў БелГПП.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі