Фота НЦМ
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску прайшла бізнес-сустрэча "Бразілія: шлях да поспеху на лацінаамерыканскім рынку", арганізаваная бізнес-школай "XXI СТАГОДДЗЕ КАНСАЛТ". Адным з цэнтральных спікераў стаў намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Яўген Русак, які расказаў аб магчымасцях беларускага экспарту на рынку Бразіліі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НЦМ.
У фокусе выступлення - Бразілія як буйнейшая эканоміка Лацінскай Амерыкі, якая актыўна імпартуе тэхніку, прамысловыя тавары і высокатэхналагічную прадукцыю. Беларусь, валодаючы моцнымі пазіцыямі ў машынабудаванні і спецыялізаваных сегментах, мае рэальныя шанцы пашырыць сваю прысутнасць на гэтым рынку.
Паводле даных Міжнароднага гандлёвага цэнтра, нерэалізаваны экспартны патэнцыял Беларусі ў Бразіліі перасягае $450 млн. Гэта адкрывае магчымасці для росту ў такіх напрамках, як сельскагаспадарчая тэхніка, прадукцыя машынабудавання, прамысловыя кампаненты і высокадакладныя прыборы.
Бразілія ўбудавана ў сістэму рэгіянальных гандлёвых пагадненняў, што ўзмацняе яе пазіцыі на сусветным рынку. Пры гэтым адсутнасць спецыяльных дагавораў з шэрагам вялікіх эканомік адкрывае для Беларусі дадатковыя магчымасці для ўмацавання сваёй прысутнасці.
"Бразілія - гэта рынак выпрабаванняў, але і магчымасцей. Беларусь мае роўныя стартавыя пазіцыі і ўсе падставы для поспеху", - падкрэсліў Яўген Русак.-0-