Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 лістапада 2020, 13:11

"Залатое кальцо" Віцебска прэзентуе свае творчыя праекты

25 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Святочны квест-экскурс "Нам 25+1! І вы з намі!" праходзіць сёння ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гэтай установе культуры.

Маштабная праграма мерапрыемстваў, прысвечаная 26-годдзю комплексу, уключае шэраг яркіх падзей. Адкрые яе афіцыйная частка, у час якой будуць адзначаны работнікі ўстановы культуры. Творчая частка насычана выставачнымі праектамі і прэзентацыямі. Так, майстры комплексу азнаёмяць усіх жадаючых з напрамкамі сваёй дзейнасці (работа са скурай, выцінанка, набіванка, саломапляценне, кераміка) і элементамі гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека, якім у 2020 годзе быў прысвоены статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Гэта традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў і горада Віцебска; беларускія практыкі саломапляцення і інсітнае (наіўнае) мастацтва Віцебшчыны.

Прыхільнікам сярэдневякоўя абавязкова спадабаецца выстава "Кліч Поўначы", падрыхтаваная клубамі гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання Naglfar, Sarkany, True Varing, а аматараў слова прывядзе ў захапленне прэзентацыя творчай дзейнасці літаратурнага клуба "ЛітКафейнік", якому прысвоена ганаровае званне "Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі