Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лютага 2021, 15:00

Выстава "Тадэвуш Касцюшка як мастак" адкрылася ў Косаве

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Тадэвуш Касцюшка як мастак" будзе экспанавацца да канца 2021 года на яго малой радзіме ў Косаве (Івацэвіцкі раён), паведаміла карэспандэнту БЕЛТА навуковы супрацоўнік мемарыяльнага музея-сядзібы імя Тадэвуша Касцюшкі Лізавета Заблоцкая.

Выстава прымеркавана да 275-й гадавіны з дня нараджэння знакамітага дзеяча. У гасцёўні сядзібнага дома выстаўлены 16 рэпрадукцый работ Тадэвуша Касцюшкі. Наведвальнікі музея могуць убачыць першыя карціны, якія ён стварыў у гады вучобы ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Францыі. Пераважна палотны таго часу гэта копіі работ іншых мастакоў. "Ён таленавіта капіраваў. У самога маляваць не заўсёды атрымлівалася з-за некаторых праблем з прапорцыямі. У нас выстаўлена рэпрадукцыя яго работы распятага Ісуса Хрыста. Цела так прамаляваны, што здаецца ненатуральным", - адзначыла Лізавета Заблоцкая.

Таксама ў экспазіцыі ёсць рэплікі карцін больш позняга перыяду. "Нягледзячы на тое, што Тадэвуш Касцюшка звязаў сваё жыццё з ваеннай справай, стаў палітычным дзеячам, ён прадаўжаў маляваць. На выставе прадстаўлены чатыры рымскія пейзажы. Таксама ў Амерыцы ён набыў славу партрэтыста", - дадала навуковы супрацоўнік.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года ва ўрочышчы Мерачоўшчына (цяпер Івацэвіцкі раён). Яго радавая сядзіба была знішчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Па рашэнні Брэсцкага аблвыканкама яе аднавілі. Восенню 2004 года адбылося ўрачытае адкрыццё дома-музея. У маі 2018-га ў Мерачоўшчыне ўстанавілі першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі