Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2021, 09:33

Выстава графікі і жывапісу "Мелодыя ліній" адкрываецца ў Гомелі

25 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава графікі і жывапісу "Мелодыя ліній" Ігара Ліфанава адкрываецца сёння ў Гомелі ў музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І.Герцэна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў сетцы публічных бібліятэк горада Гомеля.

Наведвальнікі ўбачаць больш за 20 мастацкіх твораў аўтара. У іх - разнастайнасць змешаных тэхнік. "Аўтар не аддае перавагі пэўнаму жанру, спрабуе сябе ў розных тэхніках і прадстаўляе некалькі напрамкаў у мастацтве: графіку, жывапіс і акварэль", - расказалі ў дзяржаўнай установе.

Так, графіка прысутнічае ў партрэтах і ярка адлюстроўвае настрой людзей, пачуцці, рысы характару. У жывапісных нацюрмортах мастак прарысоўвае кожную дэталь, эксперыментуючы з формамі і колерамі, спосабамі нанясення фарбаў.

Ігар Ліфанаў нарадзіўся ў Гомелі ў 1963 годзе. Цікавасць да рысавання ў яго выявілася ў раннім узросце, але потым ён аддаў перавагу спорту. Дзядуля аўтара хацеў развіць мастацкія здольнасці ўнука і ў 1976 годзе адвёў яго ў мастацкую школу. Да ўсведамлення, што творчасць яму ўсё ж неабходна, аўтар прыйшоў у 2016 годзе. Веды атрымліваў самастойна, навучаючыся мастацтву ў змешаных тэхніках. Істотны ўплыў на творчасць Ігара Ліфанава аказала яго знаёмства з мастаком Сяргеем Каўрыгам.

Выстава "Мелодыя ліній" прадоўжыцца да 30 чэрвеня. Уваход свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі