Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 жніўня 2020, 13:07

Выстава да Дня ведаў адкрываецца 27 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мастацкая выстава "Мая літара" адкрываецца 27 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Праект прымеркаваны да Дня ведаў, аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў НББ.

"Выстава аб'ядноўвае работы мастакоў рознага ўзросту арт-студый "Зебра" і "Зебрык". Побач з карцінамі цяперашніх вучняў будуць творы тых, хто скончыў выяўленчую студыю 5-7 гадоў таму, атрымаў мастацкую адукацыю і асвоіў творчыя прафесіі", - расказалі арганізатары.

У экспазіцыі - вольны набор выяў кірылічных і лацінскіх літар. "Выстава спалучае ўласна работы і фотаздымкі, дзе акрамя саміх малюнкаў можна ўбачыць яшчэ і іх аўтараў. Творы дэманструюць вольныя асацыяцыі мастакоў з той ці іншай літарай. Работы аб'ядноўвае агульная ідэя - цераз літару паказаць імкненні, інтарэсы і светапогляд", - адзначылі ў бібліятэцы.

Выстава прадоўжыцца па 1 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі