Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 кастрычніка 2018, 19:43

Выстаўка фатаграфій "Спадчына Беларусі" адкрылася ў Палацы Незалежнасці

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка фатаграфій Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча "Спадчына Беларусі. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці" адкрылася ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра культуры Юрыя Бондара, адкрыццё выстаўкі - значная падзея, бо па архітэктуры заўсёды можна меркаваць аб развіцці нацыі. Паглядзеўшы на прадстаўленыя фатаграфіі, замежныя госці змогуць даведацца пра багацце беларускай гісторыі.

У экспазіцыі прадстаўлены здымкі выдатных мясцін з усіх рэгіёнаў Беларусі. Як адзначыў адзін з аўтараў выстаўкі Алег Лукашэвіч, помнікі архітэктуры паказваюць, які вялікі крок зрабіла краіна за гады сваёй незалежнасці. "Тут, на выстаўцы, прадстаўлена толькі крупінка таго, што ўдалося абнавіць. У якім стане яшчэ 15 гадоў таму былі Мірскі замак, Нясвіжскі? А Цяпер гэта здабытак краіны", - сказаў ён.

Аўтары супрацоўнічалі з буйнейшымі музеямі Беларусі, навуковай супольнасцю. "Мы выбіралі аб'екты так, каб яны былі цікавыя і нацыянальнаму, і замежнаму гледачу", - растлумачыў Аляксандр Аляксееў.

На выстаўцы гледачы таксама маглі азнаёміцца з 18-м перавыданеннем кнігі-альбома Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча "Спадчына Беларусі", выпуск якога быў пачаты ў 2004 годзе. Было выдадзена 46500 экзэмпляраў на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

У 2005 годзе за альбом "Спадчына Беларусі" Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч былі ўдастоены прэміі "За духоўнае адраджэнне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі