Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Вялікі тэатр Беларусі падрыхтаваў падарунак гледачам - два білеты па цане аднаго на "Сівую легенду"

Культура 19.03.2019 | 18:55

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі напярэдадні Міжнароднага дня тэатра робіць падарунак гледачам - два білеты па цане аднаго на спектакль "Сівая легенда" 26 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Галоўнай падзеяй вечара стане опера "Сівая легенда" кампазітара Дзмітрыя Смольскага па аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Дзеянне разгортваецца імкліва і непрадказальна, быццам спружына, у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Міхаіла Панджавідзэ. "Мы трапляем у XVII стагоддзе - часы непрыступных замкаў, паляванняў, радавітых шляхціцаў, дзякуючы дэкарацыям сярэдневяковага замка, аснашчанага камінамі, пушкамі, старадаўняй мэбляй, манекенамі рыцараў, якія стварыў мастак-пастаноўшчык Аляксандр Касцючэнка", - расказалі ў тэатры.

У цэнтры драматычных падзей оперы - гісторыя кахання, у якой сплятаюцца жаночая рэўнасць і помслівасць, мужчынскае самалюбства, інтрыгі і няпростае сацыяльна-палітычнае становішча, пастаяннае процістаянне на глебе рэлігіі і сацыяльнага статусу. Здавалася б, глыбока асабістая гісторыя кахання і рэўнасці набывае разбуральную сілу, якая ўцягвае ў свой вір мноства людзей. У гэты вечар галоўныя ролі выканаюць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна, Сяргей Франкоўскі, Уладзімір Пятроў. За дырыжорскім пультам будзе Вячаслаў Чарнуха-Воліч.

"Кожны паказ оперы "Сівая легенда", творчы калектыў якой быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі, становіцца падзеяй. І кожны раз тэатр рыхтуе для сваіх гледачоў нешта асаблівае. Так, 26 сакавіка адбудзецца выстаўка аднаго дня "Мастацтва раскошы. Ювелірныя вырабы з калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", якая прадставіць унікальныя ўзоры ювелірнага майстэрства беларускіх майстроў і іх бліжэйшых суседзяў. Высакародны густ, тонкае пачуццё элегантнасці, бездакорнае валоданне найскладанейшымі тэхнікамі ліцця, чаканкі, гравіроўкі, эмаліравання, залачэння, дэманструюць аправы, падсвечнікі, прадметы сервіроўкі стала, створаныя ў XVIII - пачатку ХХ стагоддзяў", - адзначылі ў тэатры.

Акрамя таго, Барыс Лазука прэзентуе сваю кнігу "У засені замкаў і палацаў. Матэрыяльная культура сацыяльнай эліты Беларусі ХІІ-пачатку ХХ стагоддзя", адзначаную дыпломам на 58-м конкурсе "Мастацтва кнігі" ў намінацыі "Залатыя скрыжалі". Гэта выданне - першае ў айчынным мастацтвазнаўстве даследаванне значнай часткі нацыянальнай культуры, акрэсленай сферай быту арыстакратыі, іншых прадстаўнікоў сацыяльнай эліты з часоў старажытнабеларускіх княстваў да пачатку ХХ стагоддзя. Расказ аўтара аб стварэнні выдання будзе падмацаваны цікавымі рарытэтнымі помнікамі матэрыяльнай культуры з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.