Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 кастрычніка 2020, 09:19

Віцебская філармонія запрашае дзяцей пабываць "У гасцях у Караля"

1 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрты арганнай музыкі для дзяцей "У гасцях у Караля" пройдуць 3 і 25 кастрычніка ў Віцебскай абласной філармоніі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

Музычна-пазнавальная праграма азнаёміць слухачоў з гісторыяй паходжання, будовай і тэхнічнымі магчымасцямі грандыёзнага і велічнага музычнага інструмента - аргана. Вядучая ў займальнай форме раскажа гісторыю арганнай музыкі ад вытокаў і да нашых дзён. Усё гэта праілюструюць відэапрэзентацыямі.

"Юныя слухачы будуць мець магчымасць атрымаць асалоду ад чароўных гукаў караля музычных інструментаў у зале філармоніі. Вераніка Багдановіч-Язвінская, у выкананні якой прагучыць музыка Баха, Букстэхудэ, Шуберта і іншых кампазітараў, прадэманструе ўсё хараство, моц і багацце гучання аргана", - адзначылі ў філармоніі.

Акрамя Веранікі Багдановіч-Язвінскай у канцэртах будуць удзельнічаць Алена Гракава (сапрана) і Аляксандра Палятаева (флейта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі