Сцяг Субота, 28 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 снежня 2021, 19:58

У Віцебскай вобласці падвялі вынікі літаратурнай прэміі імя Броўкі

23 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці падведзены вынікі літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27 снежня ў абласной бібліятэцы, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.

У гэтым годзе прэміі прысуджаны тром лаўрэатам. У намінацыі "паэзія" ўзнагароды ўдастоены шумілінскі пісьменнік Віктар Улюценка (літаратурны псеўданім Антон Параскевін) за зборнік вершаў "Дорога к себе", у намінацыі "літаратура для дзяцей" - муж і жонка Галіна і Сяргей Трафімавы з Оршы за кнігу "У кого какие уши?" і "Что на грядках растет?".

Віктар Улюценка лаўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі, празаік і паэт, практыкуючы ўрач, які ў свае гады (нарадзіўся ў 1949 годзе) прадаўжае ратаваць жыцці людзей у час пандэміі. Муж і жонка Трафімавы добра вядомы беларускім школьнікам як аўтары падручнікаў і дапаможнікаў, яны таксама не раз станавіліся лаўрэатамі розных прэмій і конкурсаў.

Літаратурная прэмія імя Петруся Броўкі была ўпершыню ўручана ў 2013 годзе. Узнагароды прызначаны падтрымаць пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны, адзначыць іх уклад у развіццё літаратуры і культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі