Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 верасня 2019, 18:46

У Дзень гарніста ў Магілёве пройдзе прэзентацыя кнігі сярэдзіны XIX стагоддзя

30 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Магіляўчане сустрэнуць кастрычнік традыцыйным святам: 1 кастрычніка ў Музеі гісторыі Магілёва пройдзе Дзень гарніста. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар установы Аляксей Бацюкоў.

"Гасцей нашага свята будзе чакаць цікавая і насычаная праграма. Аўтар гарніста на ратушы і адзіны ў Магілёве дазорац гарадскога гадзінніка Генадзь Галоўчык падрыхтуе забаўляльна-пазнавальную віктарыну", - расказаў дырэктар музея. У гэты дзень у ратушы таксама пройдзе прэзентацыя новых музейных экспанатаў. Адным з цэнтральных артэфактаў стане кніга "Агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў", напісаная Восіпам Турчыновічам у Магілёве ў 1855 годзе.

Акрамя таго, на свята запрошаны спецыяліст па рэстаўрацыі, які дапамагае музею аднаўляць экспанаты. Ён раскажа гасцям аб тым, як праходзіць рэстаўрацыя зброі. Для гасцей таксама правядуць майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах XVIII-XIX стагоддзяў.

У гэтым годзе скульптуры гарніста на гарадской ратушы спаўняецца 5 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі