Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 студзеня 2021, 15:36

У Беларусі за год выдаецца звыш 1 тыс. кніг для дзяцей - Андрыевіч

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за год выдаецца звыш 1 тыс. кніг для дзяцей, заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікавасць сучасных бацькоў да кніг ёсць. Аб гэтым сведчыць тое, што за год у нас выдаецца звыш 1 тыс. кніг дзіцячай літаратуры. Вядома, гэта кнігі ў тым ліку і замежных аўтараў. Пры гэтым шмат увагі апошнім часам удзяляецца і беларускім выданням", - адзначыў Уладзімір Андрыевіч.

Паводле яго слоў, да дзіцячай літаратуры звычайна адносяць кнігі для дашкольнікаў і малодшых класаў. "Гэта казкі, літаратура пазнавальнага характару, а мастацкая і навукова-папулярная - для дзяцей сярэдніх і старэйшых класаў. Мне здаецца, што гэта вялікі недагляд і ў бліжэйшы час яго неабходна выправіць, - падкрэсліў начальнік упраўлення. - Акрамя таго, у нас не хапае фантастыкі і прыгодніцкай літаратуры, якія карыстаюцца попытам у падлеткаў. І я думаю, што на літаратурным стартапе LitUP мы знойдзем шмат новых аўтараў у гэтых жанрах".

Найбольш запатрабаванай у бібліятэках з'яўляецца масавая літаратура, розныя раманы. "Гэта нядрэнна, што людзі чытаюць масавую літаратуру, але задача выдаўцоў, пісьменнікаў, літаратараў прапаноўваць тую літаратуру, якая развівае чалавека", - прадоўжыў Уладзімір Андрыевіч.

"Выдавецтвы ўдзяляюць шмат увагі ў першую чаргу навукова-папулярнай літаратуры. Высокім попытам у бібліятэках карыстаюцца серыі кніг "Маленькі прафесар", "Гісторыя для школьнікаў", "Беларуская дзіцячая энцыклапедыя". Яны адлюстроўваюць гісторыю, традыцыі і сучаснасць нашай краіны ў кантэксце сусветнай цывілізацыі. Аднак мала ўвагі ў дзіцячай літаратуры ўдзяляецца здароўю. Трэба праз кнігі расказваць, напрыклад, пра наступствы шкодных прывычак, - звярнуў увагу Уладзімір Андрыевіч. - Мы таксама павінны паказваць Беларусь, прадстаўляючы сучасныя тэхналогіі. Гэта сучасная краіна, яна не вясковая, як гэта было прынята ў класічнай літаратуры. Той час мы перажылі ўжо, яго не трэба забываць. Але ўсё ж такі неабходна паказваць сённяшняе жыццё.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі