Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 красавіка 2019, 10:34

Традыцыі шляхты прадставяць 13 красавіка на ўрачыстасці ў Мінскай ратушы

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае мерапрыемства "Адраджэнне гістарычных традыцый Мінскай ратушы" пройдзе 13 красавіка і будзе прымеркавана да 10-годдзя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Згуртаванне нашчадкаў шляхты і дваранства", паведаміў БЕЛТА старшыня арганізацыі Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі.

Зала гарадской ратушы з 15.30 да 17.30 перанясе наведвальнікаў у эпоху рыцараў і шляхты. Энтузіясты з аб'яднання клубаў "Усходні Альянс" РГА "Згуртаванне нашчадкаў шляхты і дваранства", якія займаюцца вывучэннем і развіццём традыцый беларускай шляхты і дваранства ў гісторыі Беларусі, пазнаёмяць з імі ўсіх жадаючых. Адпаведны музычны фон і каларыт забяспечаць Ягор Джэйгала (флейта), Алесь Чумакоў (ансамбль "Стары Ольса"), Таццяна Грыневіч (гітара).

За десяцігоддзе існавання арганізацыя правяла мноства культуралагічных акцый, салонаў, экскурсій, у тым ліку замежных, выставак і навуковых канферэнцый. Згуртаванне займаецца вывучэннем пытанняў генеалогіі, геральдыкі, гісторыі шляхты і дваранства, вывучэннем радавай прыналежнасці да шляхты і дваранства, пошукам радавых гербаў, рэканструкцыяй грамат, што пацвярджаюць шляхецтва і дваранства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі