Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лютага 2019, 19:07

Стаў вядомы першы хэдлайнер фестывалю Viva Braslav Open Air

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першым хэдлайнерам фестывалю Viva Braslav Open Air, які пройдзе 26-27 ліпеня ў Браславе, стаў папулярны рэпер Ціма Беларускіх, паведамілі БЕЛТА арганізатары фестывалю.

Ціма Беларускіх - малады рэпер з Мінска, які хутка набірае папулярнасць у інтэрнэце. Яго дэбютны трэк "Мокрыя кросы", які выйшаў у 2018 годзе, адразу ўзначаліў музычныя чарты ў сацыяльных сетках, а аднайменны ролік сабраў мільёны праглядаў на YouTube. Да гэтага часу Ціма паспеў ужо выпусціць першы альбом, даць першы сольны канцэрт і прыняць удзел у папулярных тэлешоу.

Viva Braslav Open Air - адзін з буйнейшых музычных фестываляў у Беларусі. Арганізатары традыцыйна абяцаюць шмат музыкі, танцаў, спорту, разнастайнасць фуд-кортаў і зон забаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі