Сцяг Субота, 28 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 кастрычніка 2021, 09:08

Стартаваў прыём заявак на міжнародны фестываль "Арт-парад у Віцебску"

19 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" аб'явіў аб пачатку прыёму заявак, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

У конкурснай праграме змогуць прыняць удзел творчыя калектывы і выканаўцы ва ўзросце ад 6 гадоў па намінацыях "Вакал", "Харэаграфія", "Інструментальная музыка", "Выяўленчае мастацтва", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і мастацкія рамёствы". Таксама з'явілася новая намінацыя "Арыгінальны жанр". У ёй прадставяць цыркавое і эстрадна-цыркавое мастацтва, тэатры моды і ценяў, пародыі, светлавое шоу і іншае.

Удзельнікі праекта змогуць наведаць майстар-класы ад педагогаў і членаў журы, завесці новыя знаёмствы, а таксама пазнаёміцца з Віцебскам, прычым не толькі ў час экскурсій.

Для ўдзелу ў "Арт-парадзе" неабходна прадаставіць інфармацыю пра сябе ў адпаведнасці з палажэннем (размешчана на сайце ЦК "Віцебск") фестывалю па электроннай пошце ARTparad.vitebsk@gmail.сom. Матэрыялы прымаюцца па 20 снежня.

"Арт-парад" праводзяць у Віцебску з 2020 года. У наступным годзе ён адбудзецца 7-9 студзеня ў змешаным фармаце: анлайн на YouTube і ў канцэртных залах абласнога цэнтра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі