Фота Вялікага тэатра
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сімфанічны аркестр Вялікага тэатра Беларусі і вядучыя салісты оперы адправяцца ў Кітай у гастрольны тур, які будзе праходзіць з 18 снежня 2024 года па 5 студзеня 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў Вялікім.
Сімфанічны аркестр прадставіць канцэрты на 12 пляцоўках - у Наньчане, Шанхаі, Чаншы, Цюйсжоу, Яньта, Лішу, Шэньяне, Харбіне, Ляаяне, Даляне, Цзінані, Ухані.
У праграме - музыка Штрауса, Чайкоўскага, Дворжака, Бізэ, Рымскага-Корсакава, а таксама кітайскіих кампазітараў. Упрыгажэннем праграмы стануць беларускія творы - вальс з оперы Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" і "Зорка Венера" Рак-Міхайлоўскага. За дырыжорскім пультам Сімфанічнага аркестра - маэстра Уладзімір Авадок.
Сапраўднае свята музыкі падораць гледачам Паднябеснай і салісты оперы тэатра, народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна і Станіслаў Трыфанаў.
Гастролі Вялікага тэатра Беларусі - як балетнай трупы, так і салістаў оперы - у Кітайскую Народную Рэспубліку маюць багатую гісторыю, якая налічвае не адно дзесяцігоддзе. Гледачы Паднябеснай апладзіравалі беларускім балетам "Лебядзінае возера" і "Спячая прыгажуня" Чайкоўскага, "Спартак" Хачатурана.
У 2013 годзе быў падпісаны мемарандум аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж беларускім Вялікім тэатрам і адным з галоўных музычных тэатраў Кітая - Нацыянальным цэнтрам выканальніцкіх мастацтваў (Пекін). У кастрычніку 2016 года Вялікі далучыўся да Міжнароднай лігі тэатраў "Шаўковага шляху".-0-