
13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы спектакль "Мроіва" рэжысёра Яўгена Карняга прадставілі акцёры Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Паводле задумы аўтараў, пастаноўка ўяўляе сабой некалькі казак, у якіх перапляліся побыт і традыцыі беларускай вёскі. Акунуцца ў атмасферу гледачам дапамагаюць дакументальныя запісы жыхароў Палесся, фота з жыцця простых жыхароў вёсак і паэзія беларускіх класікаў - Янкі Купалы і Міколы Гусоўскага.-0-










