Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Шэньянскі фінансавы музей прадставіць у Мінску калекцыю грашовых знакаў Кітая

Культура 24.07.2019 | 10:17
Фота з архіва
Фота з архіва

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Старажытныя грошы Усходу - серабро і папера", арганізаваная сумесна з Шэньянскім фінансавым музеем Кітая, адкрыецца 2 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі будуць паказаны дакладныя копіі грашовых адзінак Кітая, сярэбраных зліткаў і банкнотаў ад эпохі дынастыі Тан (VII-X стагоддзі) да канца праўлення дынастыі Цын, пачатку ХХ стагоддзя. Будуць прадстаўлены арыгіналы сучасных калекцыйных манет і банкнотаў КНР, якія дэманструюць захаванне традыцый старажытных майстроў.

"Выстаўка пазнаёміць з асаблівасцямі традыцыйнай фінансавай сістэмы Кітая, - расказалі ў музеі. - Яна пакажа, якую ролю ў эканоміцы кітайскай цывілізацыі адыгрывалі сярэбраныя зліткі, як узніклі і развіваліся папяровыя грошы, якія здзівілі і захапілі ў свой час Марка Пола. Наведвальнікі адкрыюць для сябе малавядомыя старонкі гісторыі старажытнай цывілізацыі, убачаць сучасныя грашовыя сродкі Кітайскай Народнай Рэспублікі".

Экспазіцыя будзе працаваць па 18 жніўня.

Шэньянскі фінансавы музей знаходзіцца ў сталіцы правінцыі Ляанін горадзе Шэньян. Гэта адзін з самых вялікіх і папулярных у Кітаі музеяў фінансавага профілю. Ён мае ўнікальную калекцыю з больш як 6 тыс. манет, банкнотаў, зліткаў каштоўных металаў і іншых грашовых сродкаў, якія выкарыстоўваліся ў Кітаі са старажытнейшых часоў і да нашых дзён. У 2018 годзе Шэньянскі фінансавы музей падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.