Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2019, 09:08

Шасцігадзінным арт-батлам мастакоў пачаўся фестываль "Віцебскі лістапад"

18 кастрычніка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Новым праектам "Night art battle" пачаўся XXXIII Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў "Віцебскі лістапад", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У праекце ўдзельнічаюць восем каманд. Некаторыя складаюцца з аднаго чалавека, у іншых будуць працаваць некалькі ўдзельнікаў. Сярод іх прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, мастацкага музея, Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава. Для стварэння карцін адведзена амаль шэсць гадзін - працаваць мастакі будуць прыкладна да паўночы. Пераможцу аб'явяць 19 кастрычніка на гала-канцэрце фестывалю.

Доктар мастацтвазнаўства прафесар Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава Таццяна Катовіч расказала, што з гэтых карцін пачынаецца гісторыя новага праекта. "Усё, што будзе зроблена сёння, стане асновай будучай галерэі арт-батла. Сёння ўдзельнікі змогуць упісаць свае імёны ў гісторыю конкурсу. Крытэрыяў ацэньвання няма, гэта свабодная творчасць, бо ў кожнага свой стыль і напрамак", - сказала яна.

fff4

Кіраўнік "Віцебскага лістапада" Уладзіслава Цвікі дадала, што работы будуць знаходзіцца ў арт-прасторы па вуліцы Талстога, 7. Праз некаторы час з карцін сфарміруюць выставу.

"Віцебскі Лістапад" пройдзе ў абласным цэнтры па 20 кастрычніка. Форум сабраў музыкантаў, паэтаў, мастакоў і перформераў. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Расіі, ЗША і Украіны. У першым канцэрце фестывалю выступаюць барды Святлана Бень і Міхаіл Рубін. У 21.00 адбудзецца прэзентацыя выставы мастацкіх работ Аляксея Краўчанкі. Гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца 19 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі