Сцяг Субота, 28 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 снежня 2021, 09:52

Рэспубліканскі конкурс цыркавога мастацтва збярэ ў Оршы больш за 200 удзельнікаў

16 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У аршанскім Палацы культуры 17-18 снежня адбудзецца ІІ Рэспубліканскае свята-конкурс цыркавога мастацтва "Арэна-2021", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

У спаборніцтве прымуць удзел 19 цыркавых калектываў з усіх абласцей і Мінска, майстэрства пакажуць больш за 200 чалавек. Конкурс пройдзе ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 15 гадоў уключна і ад 16 гадоў. Вызначаць лепшых будуць у намінацыях "Акрабатыка", "Паветраная гімнастыка", "Эквілібрыстыка" і "Арыгінальны жанр".

Двухдзённая праграма свята таксама ўключае конкурс аматарскіх цыркавых калектываў і індывідуальных выканаўцаў, цыркавых паказаў, правядзенне майстар-класаў і іншыя мерапрыемствы.

Арганізатары конкурсу "Арэна-2021" - Міністэрства культуры, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і Аршанскі райвыканкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі