Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Рарытэтныя ёлачныя цацкі прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі

Культура 02.12.2019 | 17:35
Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодні выставачны праект "Музей ёлачных цацак" адкрываецца 6 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

На выстаўцы будуць экспанавацца навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі. Сярод іх ёсць рарытэтныя экспанаты: дакладная копія цацкі, падоранай Папу Рымскаму Іаану Паўлу ІІ, занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса, велізарны шкляны шар з Венскага балю і многае іншае. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з традыцыямі навагодніх свят такіх краін, як Паўночная Карэя, Іран, Конга, Перу, Руанда, Антыгуа і Барбуда, Новая Зеландыя і многіх іншых.

У "Музеі ёлачных цацак" кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы - вярнуцца ў дзяцінства. Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе магічнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Акрамя таго, самыя маленькія госці змогуць паглядзець інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок. Выстаўка - частка збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Прычым штогод "Музей ёлачных цацак" абнаўляе свае фонды.

Трэці год запар праект праходзіць сумесна з фабрыкай ёлачных цацак "ГРАЙ". Наведвальнікі музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасці навагодніх упрыгажэнняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці майстар-класы па вырабе ёлачных цацак.

Выстаўка будзе працаваць па 20 студзеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.