ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 16 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -25°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 лістапада 2020, 18:06

Песні з рэпертуару Леаніда Уцёсава прагучаць у Вялікім тэатры Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Песні з рэпертуару савецкіх эстрадных выканаўцаў Леаніда Уцёсава і яго дачкі Эдыт прагучаць 2 снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У канцэрце прымуць удзел салісты тэатра заслужаная артыстка Беларусі Алена Сало і Ілья Пеўзнер, за раялем - дыпламант міжнародных конкурсаў Ірына Целяпнёва. Прагучаць песні "Студенческий вальс", "Четыре Ивана", "Полюбила я парнишку", "На крылечке твоем", "Все хорошо, прекрасная маркиза", "У Черного моря". Гледчы змогуць пачуць творы яшчэ аднаго беларускага аўтара - паэта-песенніка і музыканта Адама Русака. У фінале артысты праспяваюць "Бывайце здаровы!"

"У студэнцтве мне пашанцавала выконваць песню "Студенческий вальс" у час вялікага канцэрта з духавым аркестрам "Няміга". Аўтарам гэтага праекта быў кінарэжысёр Уладзімір Арлоў, які проста абажаў творчасць Уцёсава, - расказала Алена Сало. - Пасля канцэрта да мяне падышоў вядомы беларускі кампазітар, аўтар гэтай песні Генрых Вагнер! Ён сказаў, што пасля Эдыт Уцёсавай гэту кампазіцыю ніхто не спяваў, быў мне ўдзячны за выкананне. Акрамя таго, хацеў, каб я выканала яшчэ некалькі яго твораў. Ён лічыў, што яны падыдуць для майго голасу. На жаль, іншыя песні Вагнера я так і не выканала - кампазітар пайшоў з жыцця. Генрых Матусавіч - чалавек, які быў знаёмы з Уцёсавым і яго дачкой Эдыт. Ён бачыў зараджэнне савецкага джаза, жыў на стыку эпох".

Канцэрт з'яўляецца часткай праекта "Партрэты", які прысвечаны выдатным асобам у музычным мастацтве. Артысты выходзяць на сцэну ў вобразах знакамітых выканаўцаў, што прыўносіць у дзею асаблівы каларыт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі