Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 студзеня 2022, 18:40

Пераможцаў конкурсу "Беларускі салавей" назавуць 18 студзеня, іх павіншуе сын Змітрака Бядулі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў літаратурнага конкурсу "Беларускі салавей", прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, пройдзе 18 студзеня ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Літаратурны конкурс праходзіў у час праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця" і быў аб'яўлены восенню мінулага года Нацыянальнай бібліятэкай пры ўдзеле газеты "Літаратура і мастацтва", "Настаўніцкай газеты", часопіса "Бярозка", Вялікага тэатра, Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача і іншых.

"У праекце прынялі ўдзел 827 чалавек. Конкурс стаў папулярным сярод шырокай аўдыторыі дзяцей і дарослых з розных куткоў Беларусі. Ён нават прыцягнуў увагу замежных удзельнікаў", - расказалі ў бібліятэцы.

Пачэсным госцем мерапрыемства стане сын Змітрака Бядулі Яўхім Плаўнік. Ён падтрымліваў творчую ініцыятыву, сачыў за развіццём конкурсу і знаёміўся з работамі ўдзельнікаў. "Віншаванні ад такога цікавага чалавека стануць адным з лепшых і найбольш каштоўных падарункаў для гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці", - упэўнены ва ўстанове.

Пераможцаў чакаюць памятныя падарункі і віншаванні ад інфармацыйных партнёраў конкурсу. Пасля мерапрыемства ўдзельнікаў чакае экскурсія па бібліятэцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі