Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 верасня 2021, 11:08

Пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве Садружнасці пройдзе 15 верасня ў НББ

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пад старшынствам Беларусі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў 15-16 верасня адбудзецца пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

У склад савета ўваходзяць міністры культуры (намеснікі) краін СНД, якія прымуць удзел у пасяджэнні ў анлайн-фармаце. Пасяджэнне пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 15 верасня. Дэлегацыя таксама наведае 16 верасня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", які з'яўляецца базавай арганізацыяй дзяржаў СНД па музейнай справе.

Удзельнікі абмяркуюць правядзенне асноўных мерапрыемстваў у галіне культуры на 2021-2025 гады, разгледзяць план правядзення ў СНД у 2022 годзе Года народнай творчасці і культурнай спадчыны. Акрамя таго, на парадку дня - ход экспертнай прапрацоўкі праекта Канвенцыі аб захаванні аб'ектаў культурнай спадчыны; праект плана мерапрыемстваў па арганізацыі 2023-га Годам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін; правядзенне міжнароднай выстаўкі ART EXPO ў 2022 годзе ў Казахстане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі