Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 лістапада 2021, 12:27

Новая намінацыя з'явілася на конкурсе аматарскіх фільмаў імя Тарыча "Я здымаю кіно"

8 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Полацк запрашае жыхароў і гасцей горада 10-11 снежня на падвядзенне вынікаў заключнага этапу Рэспубліканскага адкрытага конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча "Я здымаю кіно", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле культуры Полацкага райвыканкама.

"З кожным годам конкурс набывае ўсё большую папулярнасць. У 2020 годзе ў ім былі прадстаўлены работы з пяці краін: Беларусі, Расіі, Эстоніі, Украіны і ўпершыню з ЗША. Сёлета па рашэнні арганізацыйнага камітэта дабаўлена намінацыя "Адзінства. З'яднанасць. Дружба народаў". Цяпер ідзе прыём работ, які прадоўжыцца да 15 лістапада", - расказалі ў аддзеле культуры.

Ацэньваць творчыя работы будуць прадстаўнікі Міністэрства культуры, упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, спецыялісты Беларускага саюза кінематаграфістаў, кінастудыі "Беларусьфільм" і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Таксама аматары кіно змогуць ацаніць стужкі ўдзельнікаў праз інтэрнет-галасаванне на сайце конкурсу.

У час дабрачынных акцый "Беларусьфільма", прысвечаных Дню беларускага кіно, у полацкім кінатэатры "Радзіма" будзе паказана некалькі фільмаў. Уваход на ўсе мерапрыемствы конкурсу аматарскіх фільмаў свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі