Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 ліпеня 2020, 12:50

Міжнародны пленэр "Заслаўскі Спас" пройдзе 18-19 жніўня

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІІІ Міжнародны мастацкі пленэр "Заслаўскі Спас", які адбудзецца 18-19 жніўня, будзе дабрачынным і стане часткай храмавога свята Праабражэння Гасподняга, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Штогод свята збірае прафесіяналаў і аматараў розных узростаў з гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама з Расіі, Польшчы, Украіны, Партугаліі, ЗША. Свае работы яны прысвячаюць Заслаўскаму храму і святу Яблычны Спас. Для маладых талентаў гэта цудоўная магчымасць пераняць вопыт майстроў пэндзля і проста правесці час з карысцю і ў добразычлівай атмасферы. "У гэтым годзе мы чакаем удзельнікаў трэцяга пленэру і спадзяёмся, што дух дабра і атмасфера Спаса-Праабражэнскага сабора ў Заслаўі натхніць мастакоў на стварэнне іх найлепшых твораў", - адзначылі арганізатары.

З прычыны складанай эпідсітуацыі ў гэтым годзе ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у пленэры дыстанцыйна. Прычым як індывідуальна, так і ў складзе груп. Для гэтага трэба даслаць свае матэрыялы на электронны адрас zaslauski-spas@mail.ru да 10 жніўня, а па пошце мастацкую работу можна накіроўваць да 15 жніўня (Мінская вобласць, г. Заслаўе. вул. Цітова, 5-2, 223034).

Аўтары вызначаюць работы, якія могуць быць выстаўлены на продаж, і стартавую цану на іх. Купіць работу, якая спадабалася, можна будзе толькі ў дні пленэру 18-19 жніўня, а сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне дзяцей з анкалогіяй.

Усе ўдзельнікі будуць адзначаны памятнымі прызамі і дыпломамі. Па выніках пленэру плануецца выдаць каталог работ, а з 20 жніўня па 20 верасня ў гісторыка-культурным запаведніку "Заслаўе" пройдзе выстава прафесійных мастакоў. Дзіцячыя работы будуць экспанавацца ў Спаса-Праабражэнскім саборы Заслаўя.

Таксама 18-19 жніўня пройдуць святочныя богаслужэнні, адбудзецца лекцыя-экскурсія "Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі" для тых, хто зарэгіструецца загадзя.

Арганізатары свята - прыход кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі, Праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі