Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 жніўня 2020, 20:23

Міністэрства культуры - аб сітуацыі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "У сувязі з публікацыямі, што з'явіліся ў сетцы Інтэрнет, вакол сітуацыі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы Міністэрства культуры лічыць неабходным агучыць афіцыйную пазіцыю па гэтым пытанні.

18 жніўня 2020 г. адбылася сустрэча міністра культуры Бондара Ю.П. з калектывам тэатра. У ходзе сустрэчы Ю.П.Бондар даў аргументаваныя тлумачэнні наконт звальнення былога генеральнага дырэктара тэатра Латушкі П.П., якое было праведзена ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам і кантрактам кіраўніка дзяржаўнай установы культуры.

Пры гэтым было асабліва падкрэслена, што выказванні і ўчынкі П.П.Латушкі з'яўляюцца яго асабістай пазіцыяй, якая не можа ўплываць на дзейнасць тэатра. Тэатр прызначаны выключна для заняткаў мастацтвам і не павінен ператварацца ў палітычны клуб.

Групе супрацоўнікаў, якія выказалі намер звольніцца ў знак “салідарнасці” з былым кіраўніком, было прапанавана падумаць над сваім рашэннем, каб не зламаць свой творчы і чалавечы лёс. На сённяшні дзень заяў аб звальненні на імя выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара тэатра Грамады В.І. не паступала і рашэнняў аб звальненні супрацоўнікаў тэатра не прымалася.

У мэтах недапушчэння дэстабілізацыі дзейнасці тэатра і забеспячэння яго падрыхтоўкі да новага сезона ў тэатры з 19 жніўня 2020 г. праводзіцца шэраг санітарна-эпідэмічных і іншых мерапрыемстваў. Дата пачатку новага тэатральнага сезона будзе вызначана пасля іх завяршэння.

Інфармацыя аб “сілавым захопе” будынка тэатра не адпавядае рэчаіснасці. Ахову будынка і прапускны рэжым забяспечваюць супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС у адпаведнасці з дагаворам, заключаным з тэатрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі