ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 верасня 2020, 12:21

Магілёўскі драмтэатр пачаў продаж білетаў на навагоднюю прэм'еру

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Магілёўскім абласным драмтэатры пачаўся продаж білетаў на навагодні паказ і прэм'еру казкі "Царэўна-жаба". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

"Навагодняя прэм'ера пастаўлена паводле матываў аднайменнай рускай народнай казкі. Гэта гісторыя пра выпрабаванні, пошук свайго шчасця і ўменне яго зберагчы, барацьбу са страхамі і ўменне рабіць выбар, - расказалі ў тэатры. - Спектакль будзе яркім і незвычайным: маляўнічыя касцюмы, фальклорныя матывы і цікавыя відэапраекцыі спадабаюцца не толькі дзецям, але і іх бацькам".

Рэжысёрам і аўтарам інсцэніроўкі ў дзвюх дзеях стала Каміля Хусаінава, мастаком - Алеся Снапок-Сарокіна, кампазітарам - Аляксандр Баль. Пастаноўка прызначана для дзяцей ад 6 гадоў.

Прэм'ерныя паказы будуць праходзіць у тэатры з 19 снежня па 7 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі