Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 мая 2021, 17:59

Культурны праект "Захоўваем традыцыі - ствараем будучыню" пройдзе 29 мая ў Мінску

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У год 30-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў Выканаўчы камітэт СНД сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам арганізуе мерапрыемствы культурнага праекта "Захоўваем традыцыі - ствараем будучыню", якія пройдуць у Мінску 29 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Мэта - развіццё культурнага супрацоўніцтва ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, стварэнне спрыяльных умоў для распаўсюджвання агульных гуманістычных каштоўнасцей, у тым ліку сяброўства, узаемнай павагі і разумення, міжнацыянальнай згоды, павагі да культуры, моў і традыцый іншых народаў, фарміраванне духоўнасці, патрыятызму і грамадзянскасці ў падрастаючага пакалення, інфармаванне шырокай аўдыторыі аб 30-гадовай гісторыі супрацоўніцтва краін СНД.

Мерапрыемствы пачнуцца з ускладання кветак на Алеі Дружбы ў музейна-паркавым комплексе "Перамога", закладзенай у мінулым годзе па ініцыятыве Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД.

Пасля гэтага ў ратушы ўрачыста адкрыецца выстава да 30-годдзя СНД. У цырымоніі прымуць удзел старшыня Выканаўчага камітэта СНД Сяргей Лебедзеў, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі, паслы і пастаянныя прадстаўнікі дзяржаў - удзельніц Садружнасці, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі этнічных дыяспар.

З 13.00 да 17.00 на плошчы каля ратушы адбудзецца канцэрт "Мелодыі Садружнасці" пры ўдзеле Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, творчых калектываў этнічных дыяспар.

Там жа будуць арганізаваны выстава народных рамёстваў, прадметаў нацыянальнага побыту, кніг, традыцыйныя гульні і забавы, паказ нацыянальных асаблівасцей і традыцый народаў краін Садружнасці, нацыянальнай кухні, работа гандлёвых павільёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі