Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 ліпеня 2021, 10:44

Коласаўскі тэатр завершыць сезон цёмнай камедыяй са святлом у канцы тунэля

28 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. П'есай маладога беларускага драматурга Аляксандра Савухі "Метро" 29 ліпеня завершыцца сезон у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Жанр спектакля - цёмная камедыя са святлом у канцы тунэля. "Паспяховы бізнесмен Дзіма вымушаны ехаць на важную сустрэчу на метро. Вандруючы ў падземным свеце, ён разумее, што тут размешчаны цэлы горад, мегаполіс з дзевяццю кальцавымі. Герой хоча выбрацца наверх, пазбавіцца ад палону, і дзеля гэтага гатовы на ўсё. Але як выйсці да святла, калі заблудзіўся пад зямлёй?" - расказалі аб пастаноўцы.

Спектакль у свой час стаў рэжысёрскім дэбютам мастака-сцэнографа Андрэя Жыгура. Коласавец працуе ў тэатры з 2006 года, стварыў сцэнічнае афармленне больш як 30 спектакляў. Прадстаўляў Беларусь на міжнародных маладзёжных тэатральных форумах краін СНД, Балтыі і Грузіі. З верасня 2020 года працуе рэжысёрам-пастаноўшчыкам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Тэатр ажыццявіў пастаноўку спектакля "Метро" па выніках Рэспубліканскага конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, адным з пераможцаў якога з'яўляецца рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне п'есы Аляксандра Крыштафовіча.

Адкрыццё чарговага, 96-га, тэатральнага сезона Коласаўскага тэатра адбудзецца 12 верасня. Традыцыйна публіцы прадставяць класічную камедыю Віталя Вольскага "Несцерка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі