Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 жніўня 2020, 18:53

Кінафестываль "Лістапад" пройдзе 6-13 лістапада

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада. Такая інфармацыя размешчана на сайце кінафоруму, паведамляе БЕЛТА.

Фестываль плануецца правесці ў афлайн-фармаце з паказамі кіно на вялікім экране, лекцыямі, сустрэчамі, урачыстымі цырымоніямі, жывымі і шчырымі стасункамі паміж прафесіяналамі індустрыі і аматарамі кіно. Арганізатары адзначаюць, што з улікам эпідсітуацыі будзе зроблена ўсё магчымае для арганізацыі камфортных і бяспечных сустрэч з гледачамі.

Заснавальнікамі форуму выступаюць Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў. Арганізатар - цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі