Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лютага 2022, 10:13

"Калі аддаеш жыццё нейкай справе, потым складана расставацца". Юрый Траян пакінуў Вялікі тэатр

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі аддаеш жыццё нейкай справе, потым складана расставацца. Народны артыст Беларусі Юрый Траян у эфіры тэлеканала СТБ падзяліўся эмоцыямі пасля адыходу з пасаду галоўнага балетмайстра Вялікага тэатра Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Народны артыст успомніў свой творчы шлях у якасці балетнага танцора і пастаноўшчыка танцаў. "У восем гадоў выйшаў на сцэну гэтага тэатра, хлопчыкам васьмігадовым, але ў оперным рэпертуары прывык выходзіць. Я так лічыў, што ў мяне нават нейкія здольнасці ёсць. А пайшоў і паступіў у харэаграфічнае вучылішча. Оперу я ж ужо ведаў, а балет для мяне быў таямніцай. Цяжкія траўмы атрымаў, там усякія былі моманты. Кідаў, але ў апошні момант прыходзіў, працаваў і прадаўжаў. Калі ты аддаеш жыццё сваё нейкай справе, калектыву, то потым ужо вельмі складана расставацца", - адзначыў майстар балетнай сцэны.

Юрый Траян успомніў сваю работу ў якасці балетмайстра. Паводле яго слоў, у вопытнага педагога адразу атрымліваецца разглядзець у чалавеку талент. Народны артыст Беларусі ставіў танцавальныя нумары не толькі для тэатральных падмосткаў, але і для кінаэкранаў. Ён прымаў удзел у такіх вядомых савецкіх фільмах, як "Прыгоды Бураціна" і "Пра Чырвоную Шапачку".

"Чалавек вопытны, чалавек, які мае нейкія веды, навыкі, ён бачыць адразу - з паўслова, з паўкроку, з паўруху, што вось за гэтым чалавекам стаіць нейкі талент, аб якім ён нават сам не падазрае. Мая кар'ера пастаноўшчыка пачалася з кінафільма "Прыгоды Бураціна" і "Чырвонай Шапачкі". Я там рабіў танцы. Зусім не разумеючы, чым я там займаюся, але па маладосці згадзіўся. І скончылася на гэты момант пастаноўкай дзіцячага балета "Канёк-Гарбунок". Гэта такі завершаны круг", - расказаў Юрый Траян.

Паводле слоў артыста, у яго ўжо ёсць пэўныя планы на будучыню і ён усё яшчэ можа выкладаць. "Я развітваюся з балетнай трупай, з вось гэтым кабінетам. Я гатовы, адкрыты для прапаноў, я магу выкладаць, я магу ставіць. Спадзяюся, што ўсё гэта будзе ў маім жыцці. Ёсць нейкія планы ужо, зачыны", - рэзюмаваў харэограф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі