Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 ліпеня 2025, 10:52

"Гэтыя песні будуць вечныя". Пётр Ялфімаў на сольніку ў Віцебску аб спадчыне Мулявіна

Пётр Ялфімаў
Пётр Ялфімаў
10 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Беларускі спявак Пётр Ялфімаў 9 ліпеня на "Славянскім базары ў Віцебску" выканаў песні Мулявіна і ансамбля "Песняры" ў суправаджэнні аркестра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі спявак Пётр Ялфімаў разам з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Беларусі імя Іосіфа Жыновіча прадставіў праграму "Незабыўнае...", у якой сабраны лепшыя кампазіцыі з творчай спадчыны Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры". Артыст расказаў, што не быў у Віцебску каля 7 гадоў. За дзень ён паспеў ужо даць некалькі інтэрв'ю. "Успаміны проста агортваюць. Віцебск - гэта нешта асаблівае пасля майго роднага Магілёва. Менавіта віцебская сцэна адкрыла гэтага артыста, які стаіць перад вамі", - сказаў спявак, дадаўшы, што вельмі хвалюецца пасля такога перапынку.
"Александрына", "Алеся", "Жураўлі на Палессе ляцяць", урывак з рок-оперы "Гусляр" - кожную кампазіцыю, якая ўвайшла ў залаты фонд беларускага музычнага мастацтва, гледачы прымалі бурнымі авацыямі. Ад сярэбранага і мілагучнага голасу Пятра Ялфімава, здавалася, заміраў час, не кажучы ўжо аб сэрцах слухачоў.

"Такі цёплы прыём, што ўсё хваляванне знікла", - адзначыў артыст пасля некалькіх выкананых песень.
Ён таксама падкрэсліў, што творчасць Мулявіна і ансамбля "Песняры" не мае аналагаў у свеце і перажыве стагоддзі. "Вось гэтыя песні будуць вечныя", - выказаў ён сваё меркаванне.
Віцебская публіка горача дзякавала Пятру Ялфімаву за падоранае чараўніцтва і артыстам аркестра за цудоўную музыку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі