ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 верасня 2021, 09:17

Экспазіцыя "Гора ад розуму " на тэатральнай сцэне" адкрылася ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Гора ад розуму" на тэатральнай сцэне" адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкрыццё гэтай выставы - значная падзея для беларускай і рускай культуры, асабліва калі мы гаворым аб бессмяротнай камедыі Аляксандра Грыбаедава "Гора ад розуму". Ідэя з'явілася яшчэ ў мінулым годзе, калі мы падпісалі прапанову прывезці экспазіцыю з Дзяржаўнага гісторыка-культурнага і прыроднага музея - запаведніка А.С. Грыбаедава "Хмеліта", - расказала загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева. - Тут прадстаўлены практычныя ўсе рэдакцыі гэтай камедыі, пачынаючы з XIX стагоддзя, заканчваючы другой паловай XX стагоддзя. Са свайго боку мы вырашылі дапоўніць экспазіцыю беларускімі экспанатамі: можна ўбачыць афішу Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 1963 года і, напрыклад, ужо больш сучасную - пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, якая ўжо больш за 10 гадоў радуе гледача. Вядома, акцёрскія склады мяняюцца, але "Гора ад розуму" жыве на тэатральнай сцэне, бо тыя праблемы, якія ўздымаў Аляксандр Грыбаедаў, сапраўды хвалююць нас і сёння".

Паводле слоў першага сакратара пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Юліі Араевай, гэта вельмі незвычайны праект. "Дзіўна, што ў адным памяшканні сабралі столькі жамчужын: цудоўныя эскізы да тэатральных касцюмаў, фатаграфіі і выданні", - дадала яна.

Гасцям прадставілі гісторыі тэатральных пастановак "Гора ад розуму" на беларускай і расійскай сцэнах. На выставе можна ўбачыць копіі рэдкіх фатаграфій - сцэны з камедыі ў пастаноўках 1836-1935 гадоў, эскізы дэкарацый і касцюмаў, фатаграфіі са спектакляў музычных і драматычных тэатраў.

На адкрыцці прагучалі ўрыўкі са спектакляў на рускай і беларускай мовах.

"Гора ад розуму" на беларускай сцэне" - сумесны праект Дзяржаўнага гісторыка-культурнага і прыроднага музея-запаведніка А.С. Грыбаедава "Хмеліта" і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Сярод удзельнікаў праекта - Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі