ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 верасня 2019, 09:16

Дом-музей I з'езда РСДРП запрашае наведаць выстаўку "Гульні розуму"

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі "Дом-музей I з'езда РСДРП" сёння пачынае работу інтэрактыўная выстаўка "Гульні розуму", якая арганізавана ў рамках праекта "Лабараторыя прафесара Наркевіча-Ёдкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Фізіка, механіка, магнетызм - на першы погляд нам здаецца, што ўсё гэта даволі складанае і далёкае ад разумення, але менавіта ў нашым музеі навука становіцца не толькі даступнай, але і захапляючай. На экспазіцыі можна знайсці дзясятак унікальных галаваломак ("Робат", "Энігма", "Загадкі да Вінчы"), электрафорную машыну, Маятнік Максвела, прыбор Ленса і многае іншае", - расказалі ў музеі.

Акрамя таго, кожны наведвальнік зможа самастойна правесці ўласны эксперымент, якія апісвае той ці іншы закон фізікі, знайсці ключ да разгадкі серыі цікавых галаваломак, а таксама даведацца імёны знакамітых беларускіх вучоных і даследчыкаў ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў.

Наведаць "Гульні розуму" можна па 1 снежня. Пры гэтым у музеі ўдакладнілі, што дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выстаўку толькі ў суправаджэнні дарослых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі