Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 красавіка 2020, 11:16

Частку каштоўнасцей дзяржаўнага культурна-гістарычнага фонду перададуць у музеі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частку каштоўнасцей культурна-гістарычнага фонду Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі перададуць у музеі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 красавіка 2020 года нумар 218, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Каштоўнасці будуць перададзены бязвыплатна з Дзяржаўнага сховішча каштоўнасцей Міністэрства фінансаў сямі ўстановам: Нацыянальнаму гістарычнаму музею, Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку "Нясвіж", Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музею гісторыі горада Мінска, Нацыянальнаму мастацкаму музею, Гродзенскаму дзяржаўнаму гісторыка-археалагічнаму музею, Смаргонскаму гісторыка-краязнаўчаму музею.

Сярод каштоўнасцей, якія перадаюцца ў музеі, - манеты Аўстра-Венгрыі, Кубы, Польшчы, Індыі, ЗША, Германіі, Расійскай імперыі, ордэны, нагрудныя знакі, пярсцёнкі, гадзіннікі, лыжкі, відэльцы, кубкі.

Міністэрству культуры і Міністэрству фінансаў даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі