ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 красавіка 2019, 11:37

Брэсцкі драмтэатр рыхтуе праект "Балада аб салдаце"

Фота з архіва
Фота з архіва

18 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы да Дня Перамогі рыхтуе літаратурна-музычны праект "Балада аб салдаце", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара БАТД Ларыса Барыскіна.

"Мы рыхтуем даволі цікавы, эксклюзіўны праект, у якім будуць задзейнічаны два калектывы, што працуюць пад зводамі нашага тэатра, - сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Сасноўскага і ўласна драматычны калектыў. Назву праекта - "Балада аб салдаце" - прапанаваў мастацкі кіраўнік БАТД Аляксандр Козак. Яна запазычана з вядомага твора Салаўёва-Сядога і Матусоўскага і адлюстроўвае лірыка-драматычны ўхіл канцэрта", - адзначыла Ларыса Барыскіна.

Канцэрт адбудзецца 4 мая ў Вялікай зале тэатра. У праграме - песні ваенных гадоў і сучасныя творы на ваенную тэматыку, вядомыя і любімыя многімі пакаленнямі. У прыватнасці, публіка пачуе культавыя "Дзень Перамогі", "Кацюшу", "Давай закурым", "Цёмную ноч". Прагучаць такія хіты, як "Ехаў я з Берліна", "Песенька франтавога шафёра", "Майскі вальс", "Пісьмо з 45-га", музыка Тарывердыева да фільма "17 імгненняў вясны" і іншыя творы. Іх выканаюць артысты тэатра, а таксама лаўрэаты міжнародных конкурсаў салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Наталля Акініна (мецца-сапрана) і саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Ігар Задарожны (барытон).

"У тэатры многа акцёраў, якія спяваюць. Больш таго, нядаўна ў нас з'явіўся свой педагог па вакале. Мы спадзяёмся, што ён адкрые і будзе развіваць песенныя таленты ў нашых артыстаў", - сказала намеснік дырэктара. Пры гэтым яна адзначыла, што да арганізацыі такіх канцэртаў у калектыве заўсёды падыходзяць з вялікай адказнасцю: "На сцэне тэатра выступалі і народныя, і заслужаныя артысты - імёны сусветнага значэння. Глядач прывык да пэўнага ўзроўню выканальніцкага майстэрства. Мы павінны гэтаму адпавядаць", - падкрэсліла Ларыса Барыскіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі