Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 студзеня 2022, 09:43

Бюсты герояў Савецкага Саюза Васіля Маргелава і Зінаіды Партновай перададзены музею гісторыі ВАВ

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія перадачы бюстаў герояў Савецкага Саюза Васіля Маргелава і Зінаіды Партновай праектам "Алея расійскай славы" пры ўдзеле дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая адбылася ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

"Ахвярны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў не цьмянее, але мы ўсё часцей сустракаемся з фактамі адкрытай хлусні пра вайну, са спробамі ўкрасці ў нашага народа Вялікую Перамогу. Наш абавязак - цвёрда адстойваць праўду пра падзеі тых гадоў. І, як адказ выкліку сучаснасці, - дапаўненне арт.15 праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзе гаворыцца аб захаванні гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", - адзначыў міністр культуры Анатоль Маркевіч у час урачыстай цырымоніі.

Перадача бюстаў праходзіла пры падтрымцы дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, які выступіў ініцыятарам стварэння самага вялікага ў свеце калекцыйнага выдання аб легендарных продках "Жывая памяць удзячных пакаленняў". Сёння ў зале прысутнічаў і сам Аляксей, і школьнікі, якія пісалі пра ўдзельнікаў ВАВ. У цырымоніі таксама прымалі ўдзел ветэраны вайны, нашчадкі герояў Савецкага Саюза, прадстаўнікі праекта "Алея расійскай славы", курсанты Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, рота ганаровай варты Узброеных Сіл Беларусі.

"Мне вельмі радасна, што разам з іншымі палкаводцамі ў музеі будзе прадстаўлены бюст майго бацькі. Я люблю беларускую зямлю, бывала тут неаднаразова", - падзялілася дачка Героя Савецкага Саюза Андрэя Серабракова Людміла.

Перададзеныя музею бюсты будуць размешчаны ў залах "Дарога вайны" і "Партызанскі рух і антыфашысцкая падпольная барацьба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі