Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Беларуска-кітайская выстаўка "Традыцыі сустракаюцца" адкрыецца ў Нацбібліятэцы 25 верасня

Культура 13.09.2019 | 19:35
У час экскурсіі кітайскай дэлегацыі па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Фота Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У час экскурсіі кітайскай дэлегацыі па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Фота Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесная мастацкая выстаўка народнай творчасці Беларусі і Кітая адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым паведаміў дырэктар установы Раман Матульскі на трэцім пасяджэнні камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам у нашай бібліятэцы было праведзена больш за дзясятак самых розных мерапрыемстваў, накіраваных на знаёмства беларускай грамадскасці з культурай Кітая, - розныя мастацкія выставы, прэзентацыі кніг, - расказаў дырэктар. - Цяпер мы рыхтуем сумесную мастацкую выставу, прысвечаную народным традыцыям Беларусі і Кітая. Яе адкрыццё адбудзецца 25 верасня".

Сумесны выставачны праект дзвюх краін называецца "Традыцыі сустракаюцца". На ім будуць прадстаўлены сапраўдныя шэдэўры мастацтва выразання з паперы. Майстры з

Кітая прадставяць каля 15 работ, а з Беларусі - больш за 20.

"Супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы паміж Беларуссю і Кітаем у апошнія гады развіваецца вельмі дынамічна, што абумоўлена агульнасцю прынцыпаў і ўзаемнасцю інтарэсаў, - адзначыў дырэктар Нацбібліятэкі. - Мы супрацоўнічаем з шэрагам бібліятэк Кітая, у першую чаргу з Нацыянальнай бібліятэкай КНР. Сёння фонды нашай бібліятэкі налічваюць каля 5 тыс. дакументаў, якія адносяцца да культуры, гісторыі, геаграфіі і палітыкі Кітая".

Акрамя таго, Раман Матульскі падкрэсліў, што ў выніку супрацоўніцтва ў дар Нацыянальнай бібліятэцы КНР быў перададзены шматтомны збор кніжнай спадчыны першадрукара Францыска Скарыны. "А для нас асабліва прыемным падарункам сталі кнігі, напісаныя лідарам КНР Сі Цзіньпінам, - сказаў ён. - Мы маем намер і ў далейшым развіваць супрацоўніцтва з КНР, у першую чаргу ў галіне дакументаабмену і абмену інфармацыяй".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.